Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Прыгажосць беларускай мовы

Паважаныя бацькі!
У нашым дзіцячым садку мы размаўляем
на беларускай мове.
Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па-беларуску.

Роля бацькоў ў развіцці беларускага маўлення дзіцяці.

Засваенне дзецьмі беларускай мовы ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час, дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках.  Аднак, беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.

Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовы і народныя казкі, якія спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай - недахоп часу ў бацькоў. Адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за кампутарам, чым у жывым асяроддзі.

З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага маулення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ей ў далейшым.  Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе. Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач   гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу. Усё гэта ёсць у казках.

Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі -  гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям. Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Ваша ўвага, Вашы абдымкі, Ваша сіла і абарона, Ваша пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.

Казкі  -  гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Ваша дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.

Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове. А мы вам у гэтым дапапожам.

"Роднае слова адчуць..."

«У пошуках найбольш дзейсных прыемаў i метадаў музычнага выхавання і навучання дзяцей багатую крынiцу ўяуляе для нас фальклор. Значная частка матэрыялаў (забаулянкi, калыханкi. дражнiлкi. прыказкi, байкi, прымаўкi), заснаваная на вуснай народнай творчасцi, дазваляе найбольш поўна выкарыстоўваць эмацынальны момант. Менавiта эмацыянальны фактар ёсць «адзiны сродак развiць разум дзiцяцi, навучыць яго i абаранiць дзяцiнства». Гэта выказванне належыць вядомаму педагогу В. А. Сухамлінскаму, якi шырока прымяняў у сваей практыцы так званы метад «эмацыянальнага абуджэння розуму». Ён лiчыў, што «...да таго часу, пакуль дзiця не адчула слова..., нельга наогул пачынаць навучанне грамаце, і калi настаўнiк робiць гэта, ён асуджае дзiця на цяжкую працу...».

Сказанае ў роўнай ступенi датычьцца i музычнай педагогiкі, бо творчыя веды ў дзяцей павiнны ўзнiкаць толькi ў вынiку практычнай дзейнасцi. Дзiцячая народная паэзiя прайшла доўгi шлях, пакуль увасобiлася ў тыя формы, якiя вядомыя нам i замацаваныя ў зaпicax. Запамiналася i перадавалася з пакалення ў пакаленне только тое, што адказвала натуральным запытам дзяцей. Захавалася тое, што па форме i змесце адпавядае разуменню, iнтарэсам i густам дзяцей. Вось чаму традыцыйныя народныя дзiцячыя творы - дасканалыя па форме ўзоры, яны часцей захапляюць прыгажосцю сваiх вобразаў.

Выхаванне i развiццё пачуцця рытму - гэта таксама сур'ёзная i цяжкая праблема. Найбольш глыбокае тэарэтычнае абгрунтаванне яе знаходзiм у У.Цяплова: «Усялякi рытм ёсць рух... У стварэннi i развiццi пачуцця рытму ўдзельнiчае ўсё наша цела. Без цялесных адчуванняў рытму не можа быць успрыняты рытм музычны».

Гiсторыкі лiчаць, што яшчэ у даўнiя часы музыка пачыналася з вылучэння рытму. Музычны рытм быу натуральным рытмам, народжаным мовай. Улiчваючы ролю рытмаў, якiя адпавядаюць рытмам мовы, з'явiлася iдэя аб выкарыстаннi ix у творчай рабоце з дзецьмi.

Забаўлянкi аказалiся даступным для малых матэрыялам: у ix прысутнiчае паэтычны тэкст, наяўнасць гульнi слоў, гукаперайманняў, якiя цiкавяць дзяцей i, як вынiк, стымулююць ix развiццё. Музычна-рытмiчныя забаўлянкi могуць быць выкарыстаны для:

- развiцця маўлення;

- фармiравання здольнасцi да праяўлення волі пры ўдзеле ў калектыўных каардынаваных дзеяннях.

Канкрэтны аналіз маўлення дзяцей трох, чатырох i нават пяцi гадоў паказаў, што часцей за ўсё яны робяць памылкi пры вымаўленнi слоў i гукаў. Вась чаму падбiраюцца забаўлянкi, у якiх вымаўленне асобных фанем i ix камбiнацый сустракаецца даволi часта. Такiм чынам, дзiця пры шматразовым паўторы можа легка ix вылучыць i засяродзiць на ix увагу. Разам з тэкстам ажыццяўляецца i паказ рухаў. Яны павiнны быць натуральнымi, нескладанымi, каб дзiцяцi не прыйшлося прыкладаць шмат намаганняў для ўсведамлення i засваення ix. Pyxi могуць быць наступныя: хадзьба, бег, скачкi, павароты тулава са становішча стоячы, седзячы, лежачы; махавыя pyxi рук, ног, плясканне; элементы масажу: паляпванне, пагладжванне. Для адчування рытмiчных забаўлянак падбiраецца адпаведны акампанемент, улiчваецца ўплыў сучасных мелодый на фармiраванне музычнага слыху, старанна падбiраецца тэмп, рытмiчны малюнак, рэгiстр, якiя характарызуюць пэўны вобраз.

Музычна-рытмiчныя забаўлянкi складаюцца з кароткачасовых частак. Кожная з ix мае сваю спецыфiку. У малодшых групах практыкаванне развучваецца i выконваецца разам з дарослым, у старэйшых групах -рэгулюецца дарослым.Уласны вопыт сведчыць аб тым, што музычна-рытмiчныя забаўлянкi - нескладаная форма арганізацыi музычнага выхавання. Рух, мова ў такт музыцы выклiкаюць у дзяцей шчырую радасць, такую ж, як i ад звычайных гульняў.

Рэкамендацыі для бацькоў:

Калі ў дзяцінстве дзіця адчуваў пачуццё жалю да іншага чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сваіх бацькоў, захапленне ад судотыку з выдатным подзвігам, ён набыў эмацыйны вопыт. Тым самым будуць пабудаваны шляху для асацыяцый эмацыйнага характару, а гэта з'яўляецца асновай, падмуркам больш глыбокіх пачуццяў, умовай паўнавартаснага развіцця чалавека.

  • Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго - роднай хаты, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага саду.
  • Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднага горада
  • У час прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаворыце пра значэнне кожнага аб'екта.
  • Дайце ўяўленне аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, крамы, бібліятэкі і г.д. Паназірайце за працай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.
  • Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.
  • Пашырайце уласны кругагляд
  • Вучыце дзіцяці правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.
  • Чытайце яму кнігі пра радзіму, яе героях, пра традыцыі, культуры свайго народа
  • Заахвочвайце дзіцяці за імкненне падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.

"Вывучаем родную мову"

ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

Увесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі, лічылкі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.

Фарміраванне гутарковага беларускага маўлення з дзецьмi мы вядзём па наступных напрамках:

развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў роз- ных відах дзейнасці; 

  • заняткi па развіццi беларускага маўлення; 
  • самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.

Так, пры навучаннi дашкольнікаў малодшага ўзросту выхавальнiкi асаблiвую ўвагу ўдзяляюць рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), з дзецьмі сярэдняга ўзросту ажыццяўляюць навучанне прадуктыўнаму маўленню, г.зн. уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту). У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту адзін раз на тыдні праводзім заняткі па развіцці беларускага маўлення, на якіх выхавальнікі актыўна выкарыстоўваюць дыдактычныя і народныя гульні, малыя формы фальклору, народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі і паданні, інсцэніруюць казкі, вершы і г.д.

 

“Роля беларускай мастацкай літаратуры ў развіцці дашкольнікаў”

Дарослы ведае, што кніга не толькі вучыць, развівае і выхоўвае дзіця, яна абуджае ў маленькім чалавеку самыя разнастайныя творчыя пачаткі, яна дапамагае дзіцячай фантазіі здабыць багатую вобразнасць і ўнутраны сэнс.

Дзіця не можа не гуляць, не выдумляць, не складаць. Гэта непазбежна, гэта яго спосаб пранікнення ў рэальную рэчаіснасць. Але што менавіта ён выдумляе? Як складае і чаму складае менавіта гэта? Якія маральныя і эстэтычныя прычыны праяўляюцца ў дзіцячай гульні, якая патроху, часцяком незаўважна для самога дзіцяці, становіцца яго сапраўдным жыццём? Свет чытання, свет кнігі з яе літаратурнымі і графічнымі выявамі, дапамагае даросламу насыціцца і накіраваць дзіцячае ўяўленне. Кніга падае дзіцяці прыклад творчасці, прыклад творчага стаўлення да рэальнага часу. Менавіта тут, на кніжнай старонцы, малыя сустракаюць ўпершыню гарманічнае адлюстраванне рэчаіснасці. Кніжка распавядае самае галоўнае, паказвае самае прыгожае.

Ёсць у дзіцячай літаратуры розныякнігі: вясёлыя і сумныя, але яны заўсёды жыццесцвярджальныя. Таму дзеці не могуць не любіць кнігу, таму радуюцца кнізе, як святу. А дарослыя павінны падрыхтаваць гэтую радасць, дапамагчы дзіцяці зразумець, адчуць кнігу ва ўсёй яе паўнаце.

Да нейкага ўзросту дзеці жывуць у казцы, як раўнапраўныя члены казачнага свету. І гэта натуральна, таму што казка блізкая і сугучная іх светаадчуванню. У самым пачатку жыцця яна сустракае дзяцей фантастычнымі вобразамі, займальнымі прыгодамі, маляўнічасцю і яркасцю свайго свету. Уся гэтая свежасць, чысціня, напеўнасць, гарманічная цэласць казкі служаць для маленькіх першым штуршком да развіцця фантазіі, мыслення, творчасці. Прастата і прыгажосць казачных герояў і іх учынкаў неабходныя дзіцячай свядомасці як першае адлюстраванне свету, сапраўдных чалавечых адносін у чыстым люстэрку сапраўднага мастацтва.

У кожнай казцы пракладзеная мяжа паміж Дабром і Злом. Яны непрымірымыя ворагі, яны знаходзяцца ў адвечнай барацьбе. І ў гэтым проціборстве заўсёды перамагае Дабро, заўсёды перамагае справядлівасць. Гэтая ідэя перамогі Дабра над Злом заўсёды пераканаўчая, таму што выношвалася і нараджалася разам з узнікненнем свядомасці людзей і ўдасканальвалася разам з яго развіццём, таму што працятая верай і надзеяй ўсяго чалавецтва ва ўрачыстасць добрых спраў. А вера гэтая падмацавана часам. Менавіта таму такая моцная казка і менавіта таму дзеці так вераць у яе. У амаль любой народнай казцы ўсё падпарадкоўваецца толькі дасканалым законам чалавечага быцця, тым ідэалам, якія прайшлі праверку многіх пакаленняў людзей, выкрышталізаваліся, сталі агульначалавечымі. І дзецям лёгка прыняць гэтыя ідэалы, лёгка пагадзіцца заканамернасцю.

Вельмі важна для дзяцей, што ў казцы герой, які ўвасабляе дабро, заўсёды станоўчы. Гэта ці непераможны волат, які абараняе свой народ, ці проста чалавек, які перамагае зло розумам, мудрасцю і знаходлівасцю. У любым выпадку станоўчага героя адрозніваюць розум, прыгажосць, умелыя рукі, альбо добрае чараўніцтва, а адмоўнага зло, пачварнасць і падступнасць. Таму дзеці любяць казачных герояў, вераць ім і пераносяць гэтую веру і любоў са свету казачнага ў свет рэальны.

Дзякуючы казцы, дзеці пачынаюць ўсведамляць найгалоўнейшыя ісціны чалавечага жыцця. Казка дапамагае фармаваць асновы маральнасці, маралі, па законах якой ім трэба будзе жыць. Тая самая простая, найпростая казка, якую мы, стаўшы дарослымі, пачынаем лічыць дзіцячай забавай.

Чытайце з дзецьмі як мага больш, а галоўнае пагаварыце, пра што прачыталі!

Мастацкая літаратура і творы фальклору, прапанаваныя для чытання дзецям:

Беларускія народныя песенкі і пацешкі твораў беларускіх пісьменнікаў

У. Юрэвіч. «Бярозчыны валёнкі»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-Быў вожык».

Беларускія народныя казкі

“Курачка-Рабка”, “Былінка і верабей”, “Зайкава хатка”, “Каза-манюка”, “Пчала і муха”, “Муха-пяюха”, “Коцік, пеўнік і лісіца”.

Творы беларускіх паэтаў

Т. Кляшторная “Ветлівыя словы”, “Шпак”, “Дожджык”, “Паўцякалі цацкі”, “Не сквапная”; В. Рабкевіч “Едзе восень”; С. Сокалаў-Воюш “Блакіт нябёс”, “Алоўкі”, “Елка”; А. Дзеружынскі “Пралеска”; А. Прохараў. “За адвагу”; Я. Колас ”Сонца грэе, прыпякае”, “Храбры певень”; Я. Купала “Лістапад”; Я. Журба “Першыя сняжынкі”, “Дзед Мароз”; З. Бядуля “Мае забавы”; М. Хведаровіч “Свеціць, як сонца, ад самай калыскі”; Л. Пранчак “Завіруха”; Э. Агняцвет “Маме”; А. Бадак “Мышка”, “Беларусачка”; С. Грахоўскі “Сонечная сцежка”; А. Грачанікаў “Сон”; Л. Рашкоўскі “Я хачу салдатам стаць”; К. Цвірка “Коцікі”; В. Лукша “Вясёлка”.

Фотоматериалы

Разделы сайта