Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.01.22

Калядкi

   "Калядкі, калядкі, сабраліся дзеткі. Мы ў садок пайшлі, разам Каляду знайшлі».

    Стала добрай традыцыяй у нашай установе праводзіць калядкі, якія ў гэтым годзе прайшлі 14 студзеня. Удзел у падобных мерапрыемствах, дае дзецям магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў. У прыбраных касцюмах, з песнямі і заклічкамі, з пажаданнямі багацця і шчасця калядоўшчыкі абышлі ўвесь дзіцячы сад. Гаспадары былі шчодрыя: частавалі гасцей прысмакамі. Усе атрымалі станоўчыя эмоцыі і добры настрой.