Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.22

Раённая акцыя "Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску”

 

Нібы маці, берагчы працаўніцу нашу – мову,

Бо яна – жыцця зачын і пачатак песні новай.

Я.Сіпакоў

    Алаіза Пашкевіч адзначала: «Бедны той, хто… не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее — гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы».
Мы спадзяемся, што кожны прысутны на нашых мерапрыемствах памножыў тыя вечныя скарбы — скарбы душы сваёй.

Добрай традыцыяй стала ў нашай установе дашкольнага выхавання правядзенне Дня роднай мовы. Вось і ў гэтым годзе 21 лютага у нашым садку быў Дзень адчыненых дзвярэй  “Вучымся гаварыць па-беларуску”. 

   

  

  

  

  

  

  

У гэты дзень былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя мове, якую мы завем матчынай, на якой мы думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.