Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.23

Удзел у раённай акцыі «Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску»

21 ЛЮТАГА АДЗНАЧАЕЦЦА МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

У рамках гэтага дня ý дзiцячым садзе арганiзаваны розныя мерапрыемствы:

Гутаркi «Посуд», «Беларускае адзенне»

Гульня-драматызацыя «Па старонках беларускiх казак»

Музычны калейдаскоп "Мова родная - мова модная"

У гутарках з выхаванцамі было адзначана, што неабходна беражліва ставіцца да нацыянальнай мовы, паважаць традыцыі і звычаі свайго народа. Выхавальнікі пазнаёмілі дзяцей з паняццем «родная  мова», растлумачылі, чаму яе называюць роднай, распавядалі пра значэнне роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека.

     Для дзяцей  была арганізавана выстава дзіцячай беларускай мастацкай  літаратуры «Сэрцам роднага слова кранiся»,  у падчас якой яны змаглі пазнаёміцца з вялікай колькасцю цудоўных твораў, казак, напісаных на роднай мове.

       Сярод удзельнікаý адукацыйнага працэсу   установы была арганізвана акцыя «Размаўляй  са мной па-беларуску». Кожны  педагог у сваёй групе падрыхтаваў  пазнавальную інфармацію i парады для бацькоў на тэму  «Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай мовы».