Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.24

Раённая акцыя "Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску”

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта асаблівы дзень для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Свята не абышло і наш діцячы сад, які прыняў удзел у раённай акцыі "Чытаем, спявем і размаўляем па-беларуску". 

Гэты дзень пачаўся з ранішняй сустрэчы дзяцей і іх бацькоў з выхавальнікамі. Прывітанне адбывалася на беларускай мове. Бацькам выхаванцаў прапанавалася напісаць слова на роднай беларускай мове. У дашкольнай установе ва ўсіх узроставых групах былі арганізаваны: гутарка ў беларускім куточку, дзе   дзецi пазнаёмілісь з беларускім бытам; гульня «Куфэрак», дзе выхаванцы разглядалі даўнія рэчы бабуль і дзядуль, драўляны і гліняны посуд, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; беларускія народныя гульні у якіх не толькі гулялі, а і размаўлялі на роднай мове; чэлендж  “Мы - народныя артысты”; тэатралізацыя казкі «Зайкава хатка»; дыдактычныя гульні - “Адзенне” па прынцыпу “Перакладчык”,«У гульні гуляем — па-беларуску размаўляем»; дыкаратыўнае маляванне фартушка для Алесі; акцыя для выхаванцаў і супрацоўнікаў «Маё любімае слова па-беларуску»; акцыя для бацькоў «Размаўляй па-беларуску»; інфармацыя ў бацькоўскі куток «Хвілінка роднай мовы». 

  

  

  

  

  

  

  

  

  

Маленькімі крокамі да вялікай мэты -

знаць і карыстацца роднай мовай!